Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лютага паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

Адзначаецца, што стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаецца з 73,3 долара да 52 долараў за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін складала 52 долара за 1 тону, цяпер — 36,9 долара, на таварныя бензіны яна знізілася з 44,7 долара да $31,7 за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $20,8 за 1 тону (была — 29,3 долара). Такая ж пошліна ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу і г. д.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 студзеня. Тады яны таксама знізіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі