Беларусь павінна аддаць 2,3 млрд долараў на выплату дзяржпазыкі ў 2017 годзе

Беларусь павінна аддаць 2,3 млрд долараў на выплату дзяржпазыкі ў 2017 годзе

У 2017 годзе Беларусь павінна выплаціць 2,3 мільярда долараў  дзяржпазыкі — гэта і знешняя, і унутраная пазыка. Каб пагасіць частку гэтай сумы, плануецца пазычыць яшчэ 1,9 млрд долараў, паведаміў журналістам намеснік міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў на пасяджэнні парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах, якая разглядае бюджэт на 2017 год.

Каля 700 мільёнаў долараў плануюць атрымаць за кошт трох траншаў крэдыта ЕФСР, выпуска еўрабондаў на 800 мільёнаў і яшчэ 300 мільёнаў долараў за кошт выпуску ўнутраных валютных аблігацый. Выдаткі на вяртанне пазыкаў у 2017 годзе будуць на 20% большымі, чым былі ў 2016 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі