Колькі грошай у сярэднім у месяц у беларускай сям’і і на што іх трацяць

Беларускія сем’і трэць сваіх даходаў трацяць на ежу / 1prof.by
У IV квартале 2024 года наяўныя рэсурсы беларускіх хатніх гаспадарак склалі ў сярэднім 2545,8 рубля ў месяц, паведамляе Белстат. У гарадах і пасёлках гэты паказчык дасягнуў 2671,3 рубля, а ў сельскай мясцовасці – 2138,4 рубля.
Грашовыя выдаткі аднаго хатняга гаспадарства склалі 2446,6 рубля ў месяц, з іх 69,8% або 1706,7 рубля пайшлі на спажывецкія патрэбы.
У структуры спажывецкіх выдаткаў больш за ўсё грошай сем’і трацілі на нехарчовыя тавары – 37,7%, на харчаванне – 36,9%, а на аплату паслуг – 23%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.