Беларусь павялічыла імпарт нафты на 2,9% — да 9,5 млн тон

У студзені-траўні 2015-га Беларусь павялічыла імпарт сырой нафты на 2,9% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) — да 9,5 млн тон. За гэты перыяд яе купілі (пераважна ў Расіі) на 2 млрд 617 млн 900 тысяч долараў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сярэдні кошт у першай палове года складаў 275,8 долара за адну тону (летась — 391,4 долара).

Што датычыць экспарту нафты нашай краінай, дык за студзень-травень 2015 года ён склаў 673 тысячы тон. Гэта менш на 0,2%, чым было ў гэты ж перыяд у 2014-м. За пастаўленую за мяжу нафту Беларусь атрымала 265 млн 100 тысяч долараў. Таксама наша краіна экспартавала нафтапрадукты — 7 млн 585 тысяч тон (на 20,5% больш, чым было за першыя пяць месяцаў мінулага года).


Фота: ria.ru, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі