Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне днямі прыняў беларускі ўрад, у пятніцу яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як інфармуе БЕЛТА, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту вырасла з 116,5 долара да 114,4 за адну тону. Пошліна на прамагонны бензін павялічылася з 99 долараў да $122,7 за тону, на таварныя бензіны — з $90,8 да $112,6. Што да пошліны на лёгкія, сярэднія дыстыляты, дык яна складзе 69,3 долара за 1 тону (раней — 55,9 долара). Такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў і г. д.

Адзначаецца, што згаданыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў памерах, роўных стаўкам, якія ўведзеныя ў Расіі.

Нагадаем, што папярэдні раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 траўня. Тады яны былі паніжаны.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі