Беларусь разлічвае ў 2016-м імпартаваць расійскі газ па цане гэтага года

Беларусь разлічвае ў 2016-м імпартаваць расійскі газ па цане гэтага года

Беларусь разлічвае ў 2016-м імпартаваць расійскі газ па цане 3-га-4-га кварталаў бягучага года. Сёлета наша краіна імпартуе газ па 142 долары за тысячу кубаметраў. Пра гэта 2 кастрычніка паведаміў генеральны дырэктар "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў.

Ён адзначыў, што цана на газ для Беларусі ў наступным годзе будзе залежыць ад двух фактараў. "Першы — змены цэн на газ у Расіі, другі — дынаміка курсу расійскага рубля да долара", — цытуе словы Маёрава БелаПАН. Гендырэктар "Газпрам трансгаз Беларусь" даў зразумець, што пры нязменнасці гэтых фактараў цана на расійскі газ для Беларусі ў 2016 годзе застанецца на цяперашнім узроўні.

У студзені-ліпені 2015 года Беларусь імпартавала з Расіі 10,6 млн тон газу на 1,5 млрд долараў. У фізічным выражэнні імпарт расійскага газу скараціўся на 4,8%, у вартасным — на 19,3%.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі