Беларус сенсацыйна перамог на самым прэстыжным сусветным турніры па муай-тай

Беларус сенсацыйна перамог на самым прэстыжным сусветным турніры па муай-тай

У панядзелак, 28 снежня, у тайскай Патаі адбыўся галоўны гадавы турнір прамоўшана Top King World Series у сярэдняй вазе (70 кг). Па выніках года сюды паставілі біцца беларуса Дзмітрыя Варца.

У першым жа двубоі наш хлопец нечакана для многіх накаўтаваў знакамітага тайскага прафесіянала Кема Сітсонгпінонга. 

Але галоўнае выпрабаванне чакала Варца наперадзе. У фінале беларус сышоўся з Хаялам Джаніевым, які ў мінулым сезоне перамог самага папулярнага байца свету Буакава Бэнчамэка.

Дзмітрый здолеў спыніць магутны напор саперніка і заманіць яго ў сваю гульнявую манеру вядзення бою. Суддзі аддалі перамогу Варцу пасля дадатковага раўнда. 

Дзмітрый Варац пераважна жыве ў Гродне, але трэніруецца ў знакамітага беларускага спецыяліста Юрася Булата ў клубе Bulat Gym. Цікава, што трэнер пераважна вядзе свае старонкі ў сацсетках па-беларуску.

Беларус сенсацыйна перамог на самым прэстыжным сусветным турніры па муай-тай
Фота з сацсетак Юрася Булата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі