Беларусь спыніла пастаўкі бензіну ў Расію з-за слабога рубля

Беларусь спыніла пастаўкі бензіну ў Расію з-за слабога рубля

Беларусь спыніла пастаўкі бензіну расійскім трэйдарам. Пра гэта піша газета "Известия", спасылаючыся на крыніцы ў расійскім нафтахімічным комплексе і беларускую гандлёвую кампанію Beloil.

Апошнія пастаўкі былі падчас навагодніх вакацыяў, і то зусім невялікія — толькі 239 т. Гэта складае 0,2% ад аб'ёмаў за студзень 2015 года (101,6 тыс. т), Звычайна ж доля беларускага бензіну на расійскім рынку складае 3-5%. Расійскае выданне адзначае, што ў адказ Мінэнерга Расіі можа скараціць квоты на пастаўкі нафты ў Беларусь, а ўвесну ёсць верагоднасць невялікага дэфіцыту бензіну ў Расіі.

Агенцтва "Аналітыка таварных рынкаў" адзначае, што кошт на беларускі бензін расце, калі ў самой Расіі ідзе зніжэнне коштаў. Так, беларускі бензін Аі-92 за снежань 2015 года падаражэў з 35,9 тыс. расійскіх рублёў за 1 т да 36,6 тыс. рублёў.  За той жа месяц кошт расійскага біржавога бензіну знізіўся з 32,9 тыс. рублёў за 1 т да 31,7 тыс. рублёў.

Расійскія аналітыкі кажуць, што беларускім пастаўшчыкам больш выгадна прадаваць свой тавар на Захад.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі