Беларускі экспарт скарачаецца — ЕАБР
Экспарт скарачаецца і ў вартасным , і ў фізічным аб'ёме / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Абарот знешняга гандлю таварамі Беларусі ў верасні 2022 года зменшыўся на 6,9% у параўнанні з вераснем 2021 года, пра гэта гаворыцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця. У вартасным аб'ёме падзенне склала 4,8% год да года. А з улікам таго, што цэны на тавары выраслі, адпаведна фізічныя аб'ёмы паставак скараціліся яшчэ мацней.
Пры гэтым павелічэнне паставак у РФ, шэраг азіяцкіх і афрыканскіх краін "пакуль не поўнасцю кампенсуе выкліканае разбурэннем вытворча-лагістычных ланцужкоў падзенне экспарту ў ЕС", адзначаюць экспэрты Банка.
Пастаўкі імпартных тавараў у Беларусь таксама скараціліся, але зніжэнне іх аб'ёмаў запаволілася — з 12,7% г/г у жніўні да 8,9% г/г у верасні. У ЕАБР мяркуюць, што "гэта можа сведчыць пра пэўнае наладжванне схем паставак тавараў у краіну".
Прафіцыт знешняга гандлю таварамі захоўваецца, але ў верасні ён паменшыўся да $ 52 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.