Беларусь страчвае пазіцыі ў Індэксе чалавечага развіцця другі год запар

Беларусь страчвае пазіцыі ў Індэксе чалавечага развіцця другі год запар

Беларусь страчвае пазіцыі ў Індэксе чалавечага развіцця другі год запар, піша news.zerkalo.io. У 2020-м наша краіна займала 50-е месца, летась ужо 53-е, а сёлета — 60-е.

Рэйтынг складае Арганізацыя Аб'яднаных нацый. Ён вымярае дасягненні краіны з пункту гледжання стану здароўя, атрымання адукацыі і фактычнага даходу яе грамадзян. У Індэксе чалавечага развіцця лідыруюць Швейцарыя, Нарвегія, Ісландыя, Ганконг і Аўстралія. Сярод аўтсайдэраў — Паўднёвы Судан, Чад, Нігер, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Бурундзі.

Сярод суседзяў Беларусі найвышэйшае месца ў Польшчы — 34-е, Літва — 35-я, Латвія — 39-я, Украіна займае 77-е месца. Расія ў рэйтынгу 52-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі