Беларус стварыў у Расіі фінансавую піраміду
Пракуратура горада Пскова абвінавачвае жыхарку горада і грамадзяніна Беларусі ў махлярстве шляхам стварэння так званай фінансавай піраміды.
45-гадовы беларус і 52-гадовая расіянка заснавалі фірму “Віктары”. Дзякуючы рэкламе ім удалося падмануць 11 грамадзян на суму 3,5 мільёна расійскіх рублёў (больш за 100 тысяч долараў). Махляры абяцалі, што пасля ўнясення грошай у іх фірму, кліенты будуць кожны месяц атрымліваць 10% ад унесенай сумы. Некаторым нават аддавалі штомесяц працэнты.
Фінансавая піраміда ашуканцаў праіснавала каля года, паведамляюць мясцовыя СМІ.