Беларусь сёлета паставіла ў Расію болей за 600 тысяч тон бензіну
З пачатку года Беларусь паставіла ў Расію каля 614 тысяч тон бензінаў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна “Белнафтахім” Віталь Паўлаў. Ён нагадаў, што паміж краінамі дзейнічае пагадненне, згодна з якім Расія пастаўляе ў Беларусь нафту, а Беларусь у сваю чаргу экспартуе ў Расію нафтапрадукты.
Паводле гэтых абавязанняў, Расія сёлета павінна паставіць у Беларусь 23 мільёны тон нафты, а Беларусь павінна прадаць расіянам 1,8 мільёна тон аўтамабільных бензінаў.
Віталь Паўлаў адзначыў, што пры пастаўках нафтапрадуктаў у Расію ўлічваецца эканамічны складнік. У наступным годзе Расія паставіць у Беларусі 24 мільёна тон нафты, а Беларусь прадасць 1 мільён тон бензіну, перадае БЕЛТА.
Фота: rbc.ru