Беларусь пераплачвае Расіі па 100 долараў за тону нафты
За 6 месяцаў 2018 года Беларусь імпартавала 9,088 мільёна тон нафты. Гэта на 1 тысячу тон больш, чым за студзень-чэрвень 2017 года, перадае АФН.
Пастаўленая нафта абышлася нашай краіне ў 3,427 мільярда долараў. Гэта на 37,2% больш, чым за першае паўгоддзе мінулага года.
Дарэчы, сярэднекантрактны кошт за першае паўгоддзе склала 377,087 долара за тону. У 2017 годзе гэты кошт складаў 274,449 долара за тону. Увесь аб'ём нафты быў імпартаваны з Расіі.