Беларусь у міжнародным рэйтынгу карупцыі заняла 107-е месца

Беларусь у міжнародным рэйтынгу карупцыі заняла 107-е месца

Міжнародны рух па супрацьдзеянні карупцыі Transparency International прадставіў штогадовы “Індэкс успрымання карупцыі”. Беларусь заняла ў ім 107-е месца, як і Аргенціна, Кот д’Івуар і Тога. У гэтым годзе ў спіс трапілі 167 краін.

Краіна ў рэйтынгу атрымлівае месца ў залежнасці ад балаў, якія даюць эксперты Transparency International — ад нуля (краіна максімальна карумпаваная) да 100 (свабодная ад карупцыі). Найвышэйшай адзнакі не атрымала ніводная краіна, а дзве траціны не набралі і 50 балаў. Але арганізацыя адзначае, што колькасць краін, якія палепшылі свае індэксы ў 2015 годзе, перавысіла колькасць дзяржаў, чые пазіцыі пагоршыліся.

Беларусь атрымала 32 балы, а на год раней у нас быў 31 бал, у 2013 — 29.

Самымі свабоднымі ад карупцыі Transparency International назваў Данію (91 бал), Фінляндыю (90), Швецыю (89) і Новую Зеландыю (88).

Сярод нашых суседзяў найлепшую пазіцыю мае Польшча — 30 месца (62 балы). Літва мае 32 месца (61),  Латвія — 40 месца (35), Расія — 119 месца (29), Украіна — 130 месца (27).

Акрамя гэтага Арменія знаходзіцца на 95-м радку, Малдова — на 103-м, Азербайджан — 119 месца, Казахстан — 123.

Апошнія 5 месцаў у рэйтынгу занялі Самалі (8 балаў), Паўночная Карэя (8 балаў), Афганістан (11 балаў), Судан (12 балаў), Паўднёвы Судан (15 балаў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі