Беларусь у нядзелю заваявала на Еўрапейскіх гульнях 6 залатых медалёў
За нядзелю беларуская зборная на Еўрапейскіх гульнях заваявала шэсць залатых медалёў. У бегу на 100 метраў з бар'ерамі залатую ўзнагароду атрымала Эльвіра Герман, у скачках у вышыню — Максім Недасекаў, а ў кіданні дзіды — Таццяна Халадовіч.
Каманда гімнастак атрымала залатыя медалі двойчы — у шматбор'і ды за кампазіцыю з абручамі і булавамі. Шостае "золата" — у самбісткі Веры Гарэлікавай (катэгорыя да 60 кг).
Такім чынам, за два дні Еўрапейскіх гульняў наша зборная заваявала 34 медалі — 10 залатых, 9 срэбраных і 15 бронзавых. Першае месца ў медальным заліку займае Расія — 39 узнагародаў (19+10+10).