Беларусь удзельнічае ў новай схеме паставак санкцыйных люксавых аўто ў Расію

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі расказвае, як гэта працуе

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі расказвае, як гэта працуе / Коллаж Сообщества железнодорожников Беларуси

Нягледзячы на заходнія санкцыі ў дачыненні да люксавых аўтамабіляў, іх пастаўкі ў Расію працягваюцца. Пра новы маршрут праз Іран, Туркменістан, Казахстан і Беларусь распавядае Супольнасць чыгуначнікаў.

Як працуе схема

Аўтамабілі, пераважна з краін Еўрасаюза, накіроўваюцца праз Турцыю ў Іран. Адтуль яны перавозяцца чыгуначным транспартам з выкарыстаннем крытых вагонаў-аўтамабілевозаў, якія належаць Літоўскім чыгункам (LTG).

Нягледзячы на санкцыі, уладальнікі вагонаў працягваюць здаваць іх у арэнду, што дазваляе грузу трапіць у Беларусь, дзе адбываецца яго мытнае афармленне.

У Беларусі аўтамабілі афармляюць афіцыйна як прыбыўшыя для мясцовых патрэб. Але насамрэч яны накіроўваюцца ў Расію, дзе знаходзяцца іх канчатковыя пакупнікі.

Беларусь участвует в новой схеме поставок санкционных люксовых авто в Россию

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.