Беларусь ускладніла правілы транзіту расійскіх фураў
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі больш не прымае расійскіх гарантый пры транзіце грузаў праз беларускую тэрыторыю, паведамляе расійская газета “КоммерсантЪ”. Замест гэтага ўводзіцца абявязковае мытнае суправаджэнне, якое павінна ахапіць 90% расійскіх грузаў, што ідуць транзітам праз нашу краіну.
Фармальнай падставай для адмены прыёму расійскіх транзітных гарантыяў стаў інцыдэнт 8 студзеня, калі два транспартныя сродкі (мікрааўтобус і мапед) не даехалі да Расіі і згубіліся недзе ў нашай краіне. Расійскі бок адмовіўся пакрываць страты беларускага бюджэту. Гарантыйныя сертыфікаты, якія дзейнічалі ад снежня 2003 г., фактычна забяспечвалі аплату мытных плацяжоў.
Цяпер беларуская мытня выкарыстоўвае гарантыі трэціх асобаў, а таксама прымае ўнёскі на разліковы рахунак мытні ў памеры 500 еўра для фізічных асобаў у выпадку транзіту аўтатранспарту. Унёсак вяртаецца, калі транспартны сродак трапляе на месца прызначэння.
Беларуская мытня прапануе выбар: унёсак можна не рабіць у выпадку, калі перавозчык пагадзіцца на мытнае суправаджэнне, ці суправаджэнне спецпадраздзяленнем дэпартамэнта аховы.
Аднак і без унёску за паслугі суправаджэння давядзецца заплаціць ад 250 да 400 долараў у залежнасці ад маршруту транзіту. Мытны канвой суправаджае каля двух дзесяткаў машын за паездку, што складае нязначную частку транзіту грузаў і правакуе вялікія чэргі на мяжы з Расіяй.
Паводле інфармацыі газеты “Наша ніва”.