Беларусь уступіць у СГА не раней за 2019 год

Беларусь уступіць у СГА не раней за 2019 год

Працэс уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, напэўна, зойме яшчэ як мінімум два гады. Хутчэй не атрымаецца, нягледзячы нават на тое, што перамовы Беларусі і СГА перайшлі ў "фінальную стадыю" і вядуцца, па словах старшыні рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА Кемаля Мадэноглу, "вельмі актыўна і пазітыўна".

"Калі зацікаўленасць, уцягнутасць беларускіх структур ва ўступленне ў СГА будзе устойлівай, дык, магчыма, праз два гады гэта здарыцца", — сказаў Мадэноглу.

Беларусь уступіць у СГА не раней за 2019 год
Кемаль Мадэноглу. Фота: www.seydisehirhaber.com

Правілы СГА, з аднаго боку, абмяжоўваюць сябраў арганізацыі, а з другога даюць вялікія магчымасці і дазваляюць быць прадказальнымі для інвестараў, што станоўча адбіваецца на развіцці бізнеса, зазначыў Кемаль Мадэноглу. Расія і Казахстан — партнёры Беларусі па Еўразійскім эканамічным саюзе — сталі сябрамі СГА ў 2012 і 2015 гадах адпаведна.

Кемаль Мадэноглу сёння сустракаецца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі. На сустрэчы абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з магчымасцю ўключэння арганізацый і бізнес-асацыяцый у перамоўны працэс, уплывам сяброўства ў СГА на малы і сярэдні бізнес.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі