Беларус Вадзім Стральцоў — чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы

Беларус Вадзім Стральцоў — чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы

Беларускі цяжкавагавік Вадзім Стральцоў заваяваў золата чэмпіянату свету, які праходзіць у амерыканскім Х'юстане. Ён быў лепшым у двухбор'і ў катэгорыі да 94 кг. Стральцоў паказаў вынік 405 кг (175 + 230). Срэбра і бронзу ўзялі прадстаўнікі Казахстана. Беларус Аляксандр Венксель заняў чацвёртае месца, да медаля яму не хапіла аднаго кілаграма.

Вадзіма Стральцова павіншаваў Аляксандр Лукашэнка: "Малайчына! Самааддача, воля да перамогі, упэўненасць у сваіх сілах дазволілі табе заваяваць золата ў суперніцтве з наймацнейшымі цяжкаатлетамі планеты".

Беларускі Дзіна Сазанавец і Марына Шкерманкова, якія выступалі ў катэгорыі да 69 кг, засталіся без медалёў. У іх сёмае і дзявятае месца адпаведна.

Фота: БЕЛТА, ctv.by

Беларус Вадзім Стральцоў — чэмпіён свету па цяжкай атлетыцы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі