Беларус вёз кантрабандай у Польшчу 100 кг бурштыну
Больш за 10 кг камянёў неапрацаванага бурштыну знайшлі мытнікі ў мікрааўтобусе "Мерсэдэс-Бэнц", які ехаў праз пункт пропуску "Брэст", паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Мікрааўтобусам кіраваў 32-гадовы жыхар Брэстчыны. Ён ехаў у Польшчу па "чырвоным" калідоры і заявіў аб перамяшчэнні транспартнага сродку міжнароднай перавозкі пасажыраў.
Пры доглядзе мытнікі выявілі спецыяльна абсталяваны тайнік на дне мікрааўтобуса. У ім былі поліэтыленавыя пакеты з камянямі розных колераў, формаў і памераў.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за кантрабанду. Папярэдне партыя бурштыну ацэньваецца ў больш як 22 тысячы рублёў. Камяні і мікрааўтобус (коштам 14 тысяч рублёў) забраныя да рашэння суда.