Беларусь займае ў сусветным рэйтынгу карупцыі 123-е месца

Пра гэта сведчыць апублікаваны "Індэкс ўспрымання карупцыі-2013", складзены няўрадавай арганізацыяй Transparency International з Берліну.



У падрыхтоўцы рэйтынгу складальнікі абапіраюцца на апытанні і дадзеныя пра карупцыю ў кожнай канкрэтнай краіне, якія збіраюць розныя арганізацыі. Сёлета былі ахопленыя 177 дзяржаваў свету.



Суседзі Беларусі занялі ў "Індэксе ўспрымання карупцыі" наступныя месцы: Польшча — 38-я, Літва дзеліць са Славеніяй 43-е месца, Латвія — 49-я, Расія — 127-я.



Самы нізкі ўзровень карупцыі традыцыйна адзначаецца ў Даніі і Новай Зеландыі. Самая жахлівая сітуацыя — ў КНДР, Самалі і Афганістане.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі