Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
З 1 кастрычніка Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову прыняў беларускі ўрад, інфармуе БЕЛТА.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з 109,2 да 91,5 долара за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін — з $92,8 да $77,7 за тону, на таварныя бензіны — з 85,1 да 71,3 долара за 1 тону. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $43,9 за тону (дагэтуль складала 52,4 долара). Такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных.
Адзначым, што папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 верасня. Тады яны таксама былі зніжаны.
Дарэчы, у верасні стала вядома, што ў Беларусі каля 50 млн тон разведанай нафты.
Фота: ria.ru, Reuters