Беларусам забаранілі плаваць на маламерных суднах у двух раёнах Гомельшчыны

Гомельская вобласць / poehali.net
Гомельская вобласць / poehali.net

Беларусам забаранілі плаваць на маламерных суднах па Дняпры ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Брагінскі выканкам зрабіў выключэнне толькі для маламерных суднаў арандатараў рыбацкіх угоддзяў.

Нядаўна такое ж рашэнне прыняў Лоеўскі выканкам. Абодва раёны знаходзяцца ў Гомельскай вобласці.

Плаваць забаронена як па самым Дняпры, гэтак і па вадаёмах раёна, злучаных з Дняпром.

Гэта не першая забарона для Гомельскай вобласці гэтай вясной. Чатыры тыдні назад беларусам забаранілі наведваць лясы ў шэрагу раёнаў вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі