"Беларусбанк" абмежаваў выдачу наяўных з картак — 200 рублёў у дзень
26 красавіка "Беларусбанк" з 14:00 увёў часовую забарону на ўваходныя пераводы з-за мяжы ў беларускіх рублях на карткі міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, раней эмітаваныя банкам. Пра гэта паведамляе прэс-служба фінансавай установы.
Таксама банк увёў ліміт на выдачу наяўных па картках Visa, Mastercard і UnionPay International, эмітаваным небеларускімі банкамі. Цяпер з гэтых картак у банкаматах і пунктах выдачы наяўных банка можна зняць у суткі не больш за 200 беларускіх рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.