"Беларусьфільм" будзе супрацоўнічаць з Балівудам
"Беларусьфільм" будзе супрацоўнічаць з Балівудам. Як паведамляе БЕЛТА, генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі Удадзімір Карачэўскі і заснавальнік ТАА "Сінцілейцінг Глобал" Джаген Маханці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы кінематаграфіі тэрмінам на пяць гадоў.
У пагадненні прапісана выкарыстанне індыйскім бокам кінатэхналагічных паслуг і студыйных магчымасцей "Беларусьфільма", а таксама аказанні адно аднаму арганізацыйнай і маркетынгавай падтрымкі.
Паведамляецца, што ў найбліжэйшы час у Беларусі будуць здымаць некалькі музычных сцэн новага індыйскага фільма.
Індыйскіх кінематаграфістаў вельмі ўразіла беларуская прырода, і яны здзіўленыя магчымасцямі кінастудыі. Зацікаўленасць у супрацоўніцтве выявілі прадстаўнікі некалькіх студый.