Беларуска-ўкраінскі фільм “Лука” атрымаў галоўны прыз кінафэсту “Пакроў”
XI міжнародны кінафестываль прайшоў у Кіеве. Са 150 фільмаў больш за 60 карцін сталі ўдзельнікамі конкурсных праграм фестывалю.
У аснове сюжэту фільму "Лука" ляжыць драматычны лёс хірурга і святара Лукі (Война-Ясенецкага). Паказ ”Лукі” на кінафоруме “Пакроў” у Кіеве стаў першай сусветнай прэм'ерай гэтага фільма. Вытворчасць стужкі завяршылася ўсяго месяц таму, а праца доўжылася каля трох гадоў пры падтрымцы Дзяржаўнага агенцтва Украіны па пытаннях кіно і Міністэрства культуры Беларусі.
У бліжэйшы час фільм прыме ўдзел у кінафестывалях Беларусі, Расіі, Грэцыі і Італіі. У пракат “Лука” выйдзе ў 2014 годзе.