Беларуска выйграла Варшаўскі марафон
22 красавіка ў Варшаве адбыўся ORLEN WARSAW MARATHON. Другі год запар яго выйграла беларуска Настасся Іванова, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Наша спартоўка прайшла марафонскую дыстанцыю за 2 гадзіны 28 хвілінаў і 3 секунды.
У гэты ж дзень у Кракаве прайшоў PZU CRACOVIA MARATON. Беларуска Ніна Савіна заваявала на ім трэцяе месца, адолеўшы дыстанцыю за 2гадзіны 37 хвілінаў і 9 секундаў.