Беларуская апазіцыя вылучыла ідэю альтэрнатыўнага парламента

Беларуская апазіцыя вылучыла ідэю альтэрнатыўнага парламента

У асяроддзі беларускай апазіцыі з'явілася ідэя па выніках парламенцкіх выбараў 2016 года стварыць альтэрнатыўную пляцоўку — Асамблею народных прадстаўнікоў. Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 снежня на пасяджэнні экспертнага клуба ў офісе АГП.

"Цяпер лунае ідэя: мы ставім нейкі палітычны ультыматум уладам памяняць правілы, яны, вядома ж, іх не мяняюць. Мы ангажуем людзей да ўдзелу ў гэтай кампаніі і па яе выніках ствараем альтэрнатыўную пляцоўку — Асамблею народных прадстаўнікоў, куды ўвойдуць тыя людзі, магчыма, новыя рэгіянальныя лідэры, якія правядуць актыўную выбарчую кампанію", — перадае БелаПАН словы палітыка.

На думку Лябедзькі, гэтая альтэрнатыўная пляцоўка будзе паказваць людзям аб'яднанне апазіцыі. Акрамя таго, яна дапаможа выпрацоўваць альтэрнатыўнае бачанне развіцця Беларусі, бо бліжэйшым часам улада ўсё адно не пойдзе на рэформы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны адбыцца на пачатку верасня 2016 года. Апазіцыйны палітык лічыць, што калі Лукашэнка да выбараў "даможацца права прызначаць апазіцыянераў дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў, то гэта будзе для яго яшчэ адзін поспех і ўнутры краіны, і ў вонкавым свеце". Калі кіраўнік Беларусі дамовіцца пра гэта з еўрапейскімі чыноўнікамі, мяркуе Лябедзька, то гэта будзе азначаць "вялікую кансервацыю сітуацыі ўнутры краіны і меншыя магчымасці для прыхільнікаў пераменаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі