Беларуская зборная на адкрыцці зімовай Алімпіяды (фота)

Беларуская зборная на адкрыцці зімовай Алімпіяды (фота)

9 лютага ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане адбылася цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды.

Беларуская зборная ў чырвоных куртках выйшла паміж камандамі Бермудаў і Бразіліі. 

На цырымоніі адкрыцця былі некалькі незычайных момантаў. Расійская зборная прайшла пад алімпійскім сцягам — гэта наступствы допінг-скандалу, які разгарэўся пасля сочынскай Алімпіяды. 

Яшчэ адным цікавым момантам цырымоніі стаў выхад аб'яднанай зборнай Паўднёвай і Паўночнай Карэяў. 

А самым відовішчным стаў выхад спартоўца з Тонга ў паўаголеным выглядзе. Між тым, тэмпература паветра ў Пхёнчхане — 5 градусаў марозу.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі