Беларускі атрымалі тры перамогі запар на Кубку федэрацыі
Зборная нашай краіны заняла першае месца ў сваёй падгрупе.
Тры перамогі запар каманды Беларусі атрымала ў падгрупе С 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі.
6 лютага з лікам 2:1 беларускія тэнісісткі абыгралі каманду Партугаліі:
Вольга Гаварцова (156-е месца ў сусветным рэйтынгу) — Марыя Жоау Кёлер (689) — 6:3, 6:2;
Аляксандра Сасновіч (143) — Мішэль Ларшэр дэ Брыту (120) — 4:6, 2:6;
Вера Лапко/Аляксандра Сасновіч — Барбара Луз/Інэс Мурта — 6:4, 6:7, 6:2.
У першыя два дні турніру, які праходзіць у Будапешце, каманда Беларусі з аднолькавым лікам 3:0 абыграла каманды Грузіі і Балгарыі.
Такім чынам, у сваёй падгрупе Беларусь заняла першае месца і ў матчы за права ўдзельнічаць у плэй-оф 2-й Сусветнай групы сустрэнецца з найлепшай камандай падгрупы В, дзе турнір яшчэ не завершаны, а на першае месца прэтэндуе Турцыя, Украіна і Вялікабрытанія, інфармуе naviny.by