Беларускі банк адключылі ад сістэмы SWIFT

Беларускі банк адключылі ад сістэмы SWIFT

Беларускі банк "Гандлёвы капітал" ("ТК Банк", або банк "Торговый капитал") адключылі ад міжнароднай сістэмы абмену інфармацыяй і міжбанкаўскіх перакладаў SWIFT. Прычынай сталі амерыканскія санкцыі супраць Ірана, паведамляе hromadske.ua.

Беларуская фінансавая ўстанова з'яўляецца даччынай арганізацыяй іранскага банка Tejarat Bank: іранскаму банку належыць 99,89% акцый "ТК Банка".

У красавіку 2018 года Нацбанк працягнуў на год прыпыненне банкаўскай ліцэнзіі "ТК банка". У тым ліку, банку забаронена прыцягваць дэпазіты насельніцтва. Сярод 24 банкаў Беларусі "ТК Банк" займае 17-е месца па памеры актываў.

Пра тое, што іранскія банкі пачалі адключаць ад сістэмы SWIFT стала вядома 5 лістапада. SWIFT — міжнародная міжбанкаўская сістэма абмену банкаўскай інфармацыяй і грашовых пераводаў у розных краінах свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі