Беларускі футбаліст груба паслаў славутага трэнера Маўрынью
У футбольнай Лізе Еўропы 9 сакавіка адбыўся матч паміж клубамі "Растоў" і "Манчэстар Юнайтэд". За растоўскую каманду, дарэчы, гуляе беларус Цімафей Калачоў.
Матч скончыўся з сенсацыйным лікам 1:1.
Падчас гульні Калачоў пасварыўся з трэнерам англічан Жазэ Маўрынью і абклаў яго мацюкамі. Сваю лаянку беларус суправаджаў эмацыйнымі жэстамі.
Пасля гульні Маўрынью падыйшоў да Калачова і абняўся з ім на знак замірэння.