Беларускіх штангістаў могуць не пусціць на Алімпіяду ў Рыа

Беларускіх штангістаў могуць не пусціць на Алімпіяду ў Рыа

Федэрацыю цяжкай атлетыкі Беларусі могуць на год адхіліць ад міжнародных спаборніцтваў. Рашэнне будзе прынятае пасля пераправеркі пробаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008) і Лондане (2012). Пра гэта, як піша "Прессбол", паведаміла ў сваёй заяве Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF).

Калі ў допінг-пробах Алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў будуць выяўленыя па тры і больш станоўчых вынікаў на забароненыя прэпараты, забарона пагражае спартовым федэрацыям Беларусі, Расіі ды Казахстана.

Дарэчы, Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі ўжо забрала ў Беларусі адну алімпійскую квоту на Гульні-2016. Прычынай, па звестках "Прессбола", сталі некалькі станоўчых допінг-пробаў падчас кваліфікацыі да Алімпіяды.

Акрамя таго, па дзве алімпійскія квоты IWF забрала ў камандаў Азербайджана, Казахстана, КНДР, Малдовы і Расіі. Па адной квоце было адклікана ў зборных Румыніі ды Узбекістана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі