Беларускіх адвакатаў абавязваюць паведамляць у Мінюст пра замежных кліентаў

Беларускіх адвакатаў абавязваюць паведамляць пра замежных кліентаў / Яндэкс
Беларускіх адвакатаў абавязваюць паведамляць пра замежных кліентаў / Яндэкс

Мінская гарадская калегія адвакатаў запатрабавала ад сталічных юрыдычных кансультацый паведамляць пра усіх замежных кліентаў, акрамя расійскіх грамадзян. Пра гэта паведамляе створаны адвакатамі праект "Права на абарону", які атрымаў адпаведны дакумент.

Патрабаванне паведамляць пра замежных краіентаў ідзе ад міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі. Ад адвакатаў патрабуюць перадаваць імя і прозвішча, інфармацыю пра месца рэгістрацыі, а таксама кантактны тэлефон замежніка, які "тэрытарыяльна знаходзіцца ў Беларусі". Юрысты адзначаюць, што гэта з'яўляецца "звесткамі аб прыватным жыцці кліента".

Звесткі павінныя перадавацца кожны тыдзень.

Самому кліенту-замежніку не паведамляюць пра раскрыццё яго даных і згоды ад яго на перадачу звестак не бяруць. "Адпаведна, распараджэннем міністра парушаецца не толькі міжнародна прыняты прынцып адвакацкай таямніцы, але яшчэ і права кліента на прыватнае жыццё", — адзначаюць юрысты.

На думку аўтараў праекту, гэтае распараджэнне падрывае давер паміж кліентам і адвакатам, а таксама "сам прэстыж адвакатуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі