Беларускія апазіцыянеры гаварылі з прадстаўніком Дзярждэпа пра выбары-2015

5 лістапада група беларускіх апазіцыянераў сустрэлася ў Мінску з начальнікам рэгіянальнага падраздзялення Дзярждэпартамента ЗША па Украіне, Малдове і Беларусі Аляксандрам Касанаф. Ён толькі нядаўна заняў сваю пасаду, але апазіцыянерам збольшага спадабаўся.

“Першыя ўражанні – прыемныя. Відаць, што для яго гэта не новы кірунак. Працаваў у амбасадзе ва Украіне. Ведае, што гэта за рэгіён, ведае, што тут за праблемы. І добра, што так было, бо нашыя сённяшнія многія праблемы завязаныя на Украіне і будуць залежаць ад таго, як будзе вырашацца ўкраінскі крызіс”, — расказвае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Адной з асноўных тэм размоваў сталі прэзідэнцкія выбары 2015 года. Лябедзька кажа, што амерыканскага чыноўніка цікавілі прагнозы апазіцыянераў на ход будучых выбараў.

Лябедзька: “Яго цікавіў наш прагноз, наша бачанне таго, як будуць развівацца падзеі. Але тут ніхто не бярэ на сябе ролю аракула. Трэба разглядаць розныя сцэнары і разумець, што ў Лукашэнкі іх некалькі — і больш мяккія, і больш жорсткія”.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі лідар кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў, кіраўнік “Змены” Павел Вінаградаў, старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, старшыня руха “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і шэраг іншых палітыкаў.

Фота — з фэйсбука Паўла Вінаградава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі