Беларускія банкі патрацілі на дэнамінацыю мільёны долараў

Беларускія банкі патрацілі на дэнамінацыю мільёны долараў

Беларускія банкі патрацілі мільёны долараў на падрыхтоўку да дэнамінацыі. Выдаткі кожнай крэдытна-фінансавай установы вагаліся ад паўмільёна да мільёна долараў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прадстаўнікоў банкаўскага сектара, выдаткі на абнаўленне банкаўскага абсталявання былі не вельмі вялікімі, да 100 тысяч долараў, але значна даражэй было памяняць праграмнае забеспячэнне. Яно запатрабавала кардынальных зменаў, бо ў абарачэнні з’явяцца капейкі.

Нават адносна новыя аўтаматызаваныя сістэмы не былі разлічаныя на працу з капейкамі, а ўсе аперацыі былі настроеныя на акругленне лічбаў і любую коску ўспрымалі як памылку.

Апроч наўпроставых выдаткаў, звязаных з дэнамінацыяй, банкам давялося пайсці на іншыя затраты: яны вымушаныя былі замарозіць планы па развіцці бізнесу і прыпыніць да дэнамінацыі ўвядзенне новых прадуктаў.

Не толькі банкі панеслі выдаткі ў сувязі з пераходам на новыя грошы: у гэты працэс уцягнуліся і іншыя прадстаўнікі бізнесу. У дзелавых колах цяпер кажуць, што вялікай патрэбы адкідваць нулі цяпер няма, бо ніхто не дасць гарантыі, што айчынная эканоміка вычарпала эмісійныя накачкі, якія цягнуць за сабой інфляцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі