Беларускія баскетбалісткі ў шыкоўным матчы абыгралі Бразілію
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе правяла трэці матч на Алімпіядзе ў Бразіліі ў якім сустракалася з гаспадынямі турніру. Пасля пройгрышаў зборнай Японіі і Францыі беларускі змаглі перамагчы бразільянак ў драматычным матчы.
Беларускі прайгралі першую чвэрць з лікам 16:28. Сабраліся ў другой, якую выйгралі — 19:12. Трэцюю чвэрць беларускі таксама выйгралі — 15:10. Перад апошняй чвэрцю лік быў роўны 50:50. Апошнюю чвэрць нашы дзяўчаты выйгралі з лікам 15:13. Выніковыя 65:63 на карысць беларусак пакідаюць шансы нашай зборнай на выхад у наступную стадыю. 11 жніўня зборная Беларусі згуляе з Турцыяй.