Беларускія гандбалісткі маюць першую перамогу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы
У адборачным турніры чэмпіянату Еўропы жаночая зборная Беларусі па гандболе святкуе першую перамогу. У заключным матчы першага круга спаборніцтваў 7-й кваліфікацыйнай групы нашыя спартоўкі 21 сакавіка выйгралі ў Прышціне ў каманды Косава — 31:22, інфармуе БЕЛТА.
У нядзелю, 25 сакавіка, зборныя Беларусі і Косава сустрэнуцца яшчэ раз, але ўжо ў мінскім палацы спорту "Уручча".
Лідары гэтай групы — зборныя Венгрыі і Нідэрландаў — 22 сакавіка згуляюць у венгерскім Дзьёры.
Турнірнае становішча: Нідэрланды — 4 ачкі (2 матчы), Венгрыя — 4 (2), Беларусь — 2 (3), Косава — 0 (3).
У фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы выйдуць каманды, якія зоймуць першыя і другія месцы ў сямі групах, а таксама лепшая зборная з тых, хто зойме трэцяе месца. Гаспадаром фіналу ЧЕ 2018 будзе зборная Францыі, вызваленая ад кваліфікацыі.
Сам турнір пройдзе з 29 лістапада па 16 снежня ў пяці французскіх гарадах — Нансі, Нанце, Манбельяры, Брэсце і Парыжы.