Гандбалістаў аштрафавалі за адсутнасць чырвона-зялёнага сцяга на форме брамнікаў
"Кронан" — СКА, 23 верасня 2023-га
Гродзенскі гандбольны клуб "Кронан" аштрафавалі за адсутнасць чырвона-зялёнага сцяга на форме двух брамнікаў. Такое рашэнне прыняла галоўная судзейская калегія і судзейска-тэхнічная камісія Беларускай федэрацыі гандбола. Яны разглядалі рапарт інспектара, які прысутнічаў на паядынку, і відэазапіс.
Матч мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе паміж "Кронанам" і мінскім СКА прайшоў 23 верасня. Госці перамаглі з лікам 44:30.
У федэрацыі адзначаюць, што штраф сімвалічны — дзве базавыя велічыні (74 рублі). У выпадку ж паўторнага парушэння каманду чакае штраф "у поўным аб'ёме".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.