Былы паплечнік Лукашэнкі абурыўся, што Расія "паглынае" беларускіх гандбалістаў

У Мінску думаюць, як утрымаць гандбалістаў

У Мінску думаюць, як утрымаць гандбалістаў / vk.com/skaminskhandball

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5" абурыўся, што ў Расію масава з'язджаюць беларускія гандбалісты. "Расія паглынае гульцоў! — гаварыў ён. — Мы ў гэтым плане ўжо напісалі адпаведны ліст у Міністэрства [спорту і турызму Беларусі], таму што мы не хочам за бесцань аддаваць нашых гульцоў. Хочам, каб яны гулялі ўсё ж такі ў нашых клубах, і лепшыя гульцы радавалі нашых заўзятараў, а не замежнікаў".

У прыватнасці Канаплёў згадаў, што "практычна ўвесь асноўны склад СКА пайшоў гуляць у Еўропу і Расію". Асноўная прычына — нізкія заробкі. "Хацелася б, каб мясцовыя органы ўлады лепш працавалі, таму што ўсе бюджэты ў іх", — заявіў старшыня федэрацыі.

Уладзімір Канаплёў — былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі, быў яго галоўным памочнікам, узначальваў Палату прадстаўнікоў. Яму 70 гадоў. Беларускай федэрацыяй гандбола кіруе з 2006 года.

Былы паплечнік Лукашэнкі абурыўся, што Расія "паглынае" беларускіх гандбалістаў
Уладзімір Канаплёў / handball.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі