Гандбалісткі "БНТУ-БелАЗ" сталі чэмпіёнкамі Беларусі
"БНТУ-БелАЗ" — 25-разовы чэмпіён
Гандбалісткі "БНТУ-БелАЗ" сталі чэмпіёнкамі Беларусі. Яны выйгралі фінальную серыю ў "Гомеля" — 2:1. Спачатку была гасцявая перамога (33:24), пасля — хатняе паражэнне (20:21). Нарэшце ў сераду ў Гомелі "БНТУ-БелАЗ" упэўнена выйграў з лікам 34:22 (14:8). Бронза — у "Гараднічанкі".
"БНТУ-БелАЗ" — 25-разовы чэмпіён Беларусі. Папярэдні раз золата было ў 2021-м. Два апошнія чэмпіянаты выйгравалі гандбалісткі "Гомеля".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.