Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі

Уладальнікі Суперкубка. Барыс Пухоўскі пяты злева (з паднятай рукой)

Уладальнікі Суперкубка. Барыс Пухоўскі пяты злева (з паднятай рукой) / rkv.rs

Беларускі гандбаліст Барыс Пухоўскі стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі. Ён заваяваў яго ў складзе "Вайводзіны". У матчы за трафей яго каманда разграміла панчэўскае "Дынама" — 32:22 (15:9). Пухоўскі закінуў 2 мячы, піша "Трыбуна".

"Вайводзіна" — 7-разовы ўладальнік Суперкубка Сербіі. Барысу Пухоўскаму 37 гадоў. Ён — былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. За мяжой выступаў у Венгрыі і ва Украіне. У Сербіі з 2022 года.

Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі
rkv.rs
Беларускі гандбаліст стаў уладальнікам Суперкубка Сербіі
Барыс Пухоўскі стаіць трэці злева / facebook.com/rukometniklubvojvodina/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі