Зборная Турцыі перадумала гуляць з беларускімі гандбалістамі
![Зборная Беларусі па гандболе, студзень 2025-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/qzrlsnk7vsy.jpg.webp?itok=2hsqYqy0)
Зборная Беларусі па гандболе, студзень 2025-га / vk.com/handballby
Зборная Турцыі перадумала гуляць з беларускімі гандбалістамі. Яна спаслалася на "праблему з залай". Беларусы ж высветлілі, што з ёй "усё было добра". Пра гэта галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў расказаў у інтэрв'ю handballfast.com.
Згаданая сітуацыя адбылася ў мінулым годзе. "Толькі зараз раскрываю гэты сакрэт", — кажа Шаўцоў. Паводле яго слоў, запрашэнне прыехаць на матчы было з Турцыі, і беларусы пагадзіліся. Пра тое ж, што туркі перадумалі, даведаліся за два тыдні да прызначанай даты. Зборнай Турцыі прапанавалі прыехаць згуляць у Беларусь, але адказу ў Мінску так і не дачакаліся.
"Мы гатовы гуляць з усімі, з намі чамусьці ніхто гуляць не хоча", — гаворыць Шаўцоў. Беларускі, як і расійскі гандбол, знаходзіцца пад санкцыямі. Зборным РБ і РФ даводзіцца гуляць паміж сабой. А ў апошнім матчы, які прайшоў нядаўна ў Маскве, яны пабіліся.
![Зборная Турцыі перадумала гуляць з беларускімі гандбалістамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/y6d9bdHIsjKu220xVwVm37BWcbq3mPsM1gTE23I7.jpg.webp?itok=7DG0H2o5)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.