Гандбалісты зборнай Беларусі ў Магілёве абыгралі расіян
Беларусь — Расія
Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі ў Магілёве абыгралі расіян — 32:28 (15:11). Арцём Каралёк (выступае ў польскім "Кельцэ") закінуў 6 мячоў.
Гэта быў першы з трох запланаваных спарынгаў у Беларусі. Іншыя адбудуцца ў Гомелі (3 лістапада) і Мінску (5 лістапада).
Беларускі і расійскі гандбол знаходзяцца пад санкцыямі. У выніку зборныя РБ і РФ, адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, вымушаныя гуляць паміж сабой.
З 20 беларускіх гандбалістаў, выкліканых у зборную, за мяжой гуляюць 11 чалавек: 4 — у Расіі, па 2 — у Германіі і Румыніі, па 1 — у Польшчы, Швейцарыі і Венгрыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.