Беларускія гандбалісты прайгралі ў Катары чэхам па пенальці
Каманда Юрыя Шаўцова заняла на чэмпіянаце свету 18-е месца.
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прайграла свой апошні матч на чэмпіянаце свету ў Катары. Як вядома, каманда Юрыя Шаўцова няўдала згуляла ў групе, выйграла толькі адзін матч, заняла пятае месца і не прабілася на наступны этап. У выніку, беларусам давялося гуляць у суцяшальным турніры — "Прэзідэнцкім кубку", у якім размяркоўваліся месцы на чэмпіянаце з 17-га да 24-га.
Зборная Беларусі ўчора выйграла ў каманды Босніі і Герцагавіны — 37:29, аднак сёння прайграла па пенальці Чэхіі — 31:32 (28:28, 13:14). Беларусы занялі на чэмпіянаце свету толькі 18-е месца.
Фота: ria.ru