Беларускія гандбалісты прайгралі зборнай Францыі — 30:39 (відэа)
Зборная нашай краіны ў другім матчы асноўнага раўнда чэмпіянату Еўропы зазнала паражэнне ад каманды Францыі.
Ужо першы тайм скончыўся перавагай французаў — 20:16. Да канца гульні французская зборная трымала інцыятыву.
Як піша "Прессбол", Барыс Пухоўскі на пляцоўку не выходзіў, Сяргей Рутэнка пакінуў паркет ў першым тайме.
Турнірнае становішча групы 2: Францыя — 6 (3 гульні), Харватыя — 4 (3), Швецыя — 4 (3), Польшча — 4 (3), Расія — 0 (3), Беларусь — 0 (3).
Фота — 1sportsworld.ucoz.ru