Беларускія гандбалісты выйгралі ў Босніі і Герцагавіны

На мужчынскім чэмпіянаце свету па гандболе ў Катары пачаліся гульні Прэзідэнцкага кубка для няўдачнікаў.

У першым матчы беларуская зборная выйграла ў каманды Босніі і Герцагавіны з лікам 37:29 (20:16), перадае БелаПАН.

У сваёй папярэдняй групе беларускія спартоўцы занялі пятае месца сярод шасці камандаў. Таму яны сталі ўдзельнікамі суцяшальнага турніру пад назвай "Прэзідэнцкі кубак". У гэтай частцы турніру будуць размяркоўвацца месцы з 17-га па 24-е. Матч з баснійцамі праходзіў у рамках барацьбы за 17-20-е месцы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі