Беларускія грацыі выйшлі ў фінал групавога мнагабор’я ў Рыа
Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях выйшла ў фінал мнагабор’я на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. У кваліфікацыі нашы грацыі набралі 35,433 бала і занялі трэцяе месца (першае месца ў іспанак, другое — у расіянак). У склад каманды ўваходзяць Ганна Дудзянкова, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна, Марыя Кадобіна і Марыя Коцяк.
У фінал таксама выйшлі зборныя Балгарыі, Ізраілю, Італіі, Украіны і Японіі. Усяго ў кваліфікацыі змагаліся 14 каманд. Камплект медалёў у гэтым відзе разыграюць у апошні дзень Алімпіяды, прычым вынікі папярэдняга этапу ўлічвацца не будуць.
Апроч таго, сёння ў фінале індывідуальнага мнагабор’я выступаюць беларускі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна. Станюта атрымала 4-е месца ў кваліфікацыі, Галкіна — 9-е.