Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць дзяржаву змагацца з магамі
Кіраўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” перадалі ў шэраг дзяржаўных установаў і СМІ зварот, у якім уздымаюць праблему “масавай прапаганды” ў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ “рознага кшталту акультных практыкаў”. Пад ім падпісаліся Павел Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рамашэўскі і
Дзяніс Садоўскі. Вось што распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё Аляксей Шэін:
“З аднаго боку, дзяржава ў сваім законе аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях усяляк абмяжоўвае дзейнасць хрысціянскіх цэркваў, хрысціянскіх канфесіяў, а часта яе і забараняе альбо рэзка абмяжоўвае заканадаўствам. З іншага боку, абсалютна афіцыйна дазваляецца дзейнасць акультыстаў, магаў, чарадзеяў”.
Аўтары звароту лічаць, што магі і чарадзеі не аказваюць “сур’ёзнай дапамогі” людзям, а іх дзейнасць шкодная. Пра рэакцыю дзяржаўных установаў распавядае Аляксей Шэін:
“На дадзены момант мы атрымалі адказы з Міністэрства адукацыі – звычайную адпіску. Адказ з газеты “Советская Белоруссия” за подпісам Паўла Якубовіча, у якім было адзначана, што газета не публікуе падобнага роду матэрыялаў і таксама выступае супраць акультных практыкаў.
І быў таксама фенаменальны адказ з Міністэрства інфармацыі: “Дзейнасць магаў, гадалак, чарадзеяў і экстрасенсаў унесена ў дзяржаўны рэгістр і з’яўляецца законнай”.
Цяпер хрысціянскія дэмакраты чакаюць адказу з Міністэрства гандлю.