Беларускія канькабежцы адзначылі ў Пхёнчхане Дзень усіх закаханых (фота)
Беларускія канькабежцы, супругі Віталь і Таццяна Міхайлавы адзначылі ў Пхёнчхане Дзень усіх закаханых. Яны зрабілі фота на памяць пра сённяшні дзень і Алімпійскія гульні. У каментары да яго ў Instagram Таццяна Міхайлава напісала: “Дзякуй, што ты заўсёды побач”.
“Прессбол” нагадвае, што 14 лютага Міхайлава не выйшла на старт на дыстанцыі 1000 метраў. Трэнеры з нейкай прычыны вырашылі, што ёй трэба рыхтавацца да масавага старту, які пройдзе праз… 10 дзён.
Сяржант Віталь Міхайлаў і радавая Таццяна Міхайлава служаць па кантракце ў Спартыўным камітэце Узброеных сіл Беларусі. Фота: vsr.mil.by